Студэнтаў з краін па за межамі Еўразвязу запрашаюць да падачы заявак на ўдзел у стыпендыяльнай праграмы ва ўніверсітэце Амстердама – Amsterdam Excellence Scholarships (AES).
Узровень навучання: магістратура. Працягласць магістарскай праграмы – 2 гады.
Навучанне будзе праходзіць на ангельскай мове. Каб прэтэндаваць на стыпендыю, студэнт павінен быць залічаны на адну з праграм.
Спецыяльнаці: дакладныя, гуманітарныя і прыродазнаўчыя навукі, псіхалогія і сацыяльныя навукі, эканоміка і бізнэс.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- быць студэнтам з краіны па-за межамі Еўразвязу;
- знаходзіцца ў топ 10% сваёй групы ва ўніверсітэце;
- быць залічаным на адну з праграм навучання.
Для кожнай спецыяльнасці існуюць спецыфічныя патрабаванні, а таксама спіс неабходных дакументаў. Дакументы трэба дасылаць праз прымальную камісію абранай спецыяльнасці: эканоміка і бізнэс, гуманітарныя навукі, права, навуковы факультэт, сацыяльныя навукі.
Фінансавыя ўмовы
Грант складае €25,000, якія пакрываюць выдаткі на пражыванне і навучанне. Працяглясць гранту – 1 год з мажлівасцю падаўжэння на другі год.
Дэдлайн – 15 студзеня 2018 года (1 лютага на некаторых спецыяльнасцях).
Больш падрабязнасцей па спасылцы.