Стыпендыі на вучобу у Каледжах аб’яднанага свету

Аб’яўляецца конкурс на стыпендыі для вучняў 10 і 11 класаў у прэстыжных Каледжах аб’яднанага свету (UWC).

Адборачная камісія UWC у Беларусі шукае выдатных маладых беларусаў, якія навучаюцца ў 10-м ці 11-м класе школы і на 1 верасня 2019 года будуць мець 16 гадоў, а таксама беларускае грамадзянства або від на жыхарства.

Сёлета доступны стыпендыі на навучанне ў наступных каледжах:

  • UWC Dilijan, Арменія (поўнае фінансаванне)
  • UWC South East Asia, Сінгапур (поўнае фінансаванне)
  • UWC Red Cross Nordic, Нарвегія (частковае фінансаванне)
  • UWC Thailand, Тайланд (частковае фінансаванне)

Конкурс праходзіць у 2 туры. Заяўкі на першы тур адбору прымаюцца праз платформу uwc.fluidreview.com. Пры запаўненні анкеты трэба распавесці пра свае захапленні, школьную і пазакласную дзейнасць і матывацыю да адукацыі UWC. Кожны кандыдат таксама мусіць даслаць эсэ-разважанне на тэму “Уявіце, што вы атрымалі вашу стыпендыю ў UWC у грашовым эквіваленце ($35000). На які праект для Беларусі вы яе патрацілі б? Апішыце ваш патэнцыйны праект, чаму ён важны для нашай краіны і як вы плануеце яго ажыццявіць?”

Кандыдаты, якія прайшлі на другі тур, атрымаюць запрашэнні. Другі тур адбудзецца напрыканцы снежня 2018 года ў Мінску ў выглядзе гутаркі дзеля выяўлення інтэлектуальнага узроўню і асабістых якасцяў, а таксама камандных гульняў для выяўлення камунікатыўных навыкаў кандыдатаў.

Перавагу пры паступленні ў каледжы маюць тыя падлеткі, якія, апроч выдатных агульных ведаў, добра валодаюць беларускай мовай і ведаюць гісторыю і культуру, што неабходна для годнага прадстаўлення Беларусі ў асяроддзі моладзі з усяго свету.

Заяўкі прымаюцца да 21 кастрычніка 2018 года.

Больш інфармацыі пра адукацыйную сістэма UWC, каледжы, выпускнікоў і перспектывы пасля навучання можна знайсці на сайце by.uwc.org.

Патрабаванні да ўдзелу і працэс падачы заяўкі дэтальна апісаны ў раздзеле “Як паступіць”.

Пытанні ад кандыдатаў прымаюцца на электронны адрас info@by.uwc.org

***

Пра асабісты досвед навучання ў каледжы можна пачытаць у артыкуле выпускніц праграмы Ганны Карней і Дар’і Вавілавай.