Міністэрства замежных спраў Францыі абвяшчае штогадовы прыём заявак на ўдзел у стыпендыяльнай праграме для магістратуры і аспірантуры.
Стыпендыя даступная для трох асноўных накірункаў:
- інжынерныя навукі на магістарскім узроўні, навука ў самым шырокім сэнсе на PhD-узроўні (інжынерныя навукі, дакладныя навукі, матэматыка, фізіка, хімія, нана- і біятэхналогіі, навукі пра Зямлю, навукі пра космас, навукі пра навакольнае асяроддзе, інфармацыйна-камунікацыйныя навукі і тэхналогіі);
- эканоміка і мэнэджмент;
- юрыспрыдэнцыя і палітычныя навукі.
Працягласць навучання:
- 12 альбо 24 месяцы – у магістратуры;
- 36 месяцаў – для інжынерных даследванняў.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- любое грамадзянства, апроч французскага;
- максімальны узрост: 30 гадоў – для магістрантаў, 35 – для PhD-даследчыкаў;
- быць студэнтам аднаго з французскіх універсітэтаў;
- не мець фінансавай падтрымкі іншых інстытуцый;
- добрае валоданне мовай, адпаведнай курсу навучання;
- студэнты, якія плануюць вучобу за мяжой, маюць перавагу перад тымі, хто ўжо жыве ў Францыі.
Фінансавыя ўмовы
Стыпендыя для студэнтаў магістратуры складае 1 181 еўра, для PhD-даследчыкаў – 1 400 еўра. Акрамя гэтага, кампенсуюцца выдаткі на падарожжа дадому, медыцынскае страхаванне і культурныя актыўнасці.
Заяўкі на атрыманне стыпендыі не могуць падаваць студэнты – толькі французскія вну, у якіх яны навучаюцца.
Дэдлайн падачы заяўкі – 12 студзеня 2018 года.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.