Акадэмія фінансаў і бізнэсу Вістула і Вышэйшая школа бізнэсу ў Вроцлаве шукаюць выдатных навучэнцаў выпускных класаў. Пераможцы атрымаюць стыпендыю на вучобу, бясплатныя курсы польскай мовы, зніжкі і каштоўныя прызы.
Удзельнікі змогуць выбраць адзін з накірункаў:
- Міжнародныя дачыненні;
- Эканоміка;
- Інфарматыка;
- Кіраванне;
- Турызм і рэкрэацыя;
- Фінансы і бухгалтарскі ўлік.
Конкурс складаецца з некалькіх этапаў:
першы – абранне ўдзельнікаў паводле іх адзнак за апошняе паўгоддзе і анлайн-тэсту (з 12 лютага па 4 сакавіка 2016 г.);
другі – фінальны іспыт (з 19 сакавіка па 3 красавіка 2016 г.);
трэці – абвяшчэнне пераможцаў конкурсу (15 красавіка 2016 г.).
Зарэгістравацца на ўдзел у конкурсе можна тут, а даведацца больш інфармацыі – па спасылцы.
Дэдлайн – 8 лютага 2016 г.