Турцыя адчыняе дзверы ў свае ўніверсітэты дзякуючы Türkiye Scholarships.
Калі: 2019-2022.
Дзе: Турцыя.
Стыпендыя прызначаная для замежных студэнтаў, якія жадаюць атрымаць адукацыю на бакалаўрскім, магістарскім альбо доктарскім узроўні.
Мэта стыпендыяльнай праграмы – палепшыць узаемапаразуменне з іншымі краінамі. Яна дае магчымасць студэнтам з усяго свету вучыцца ў самых прэстыжных універсітэтах Турцыі.
Патрабаванні да кандыдатаў:
для бакалаўраў
- быць грамадзянінам Беларусі;
- не быць наяўным студэнтам турэцкай вну;
- быць выпускніком школы;
- нарадзіцца не раней за 1 студзеня 1997 года;
- мець добрыя вынікі падчас нацыянальных іспытаў (90 балаў са 100 – для медыцынскіх спецыяльнасцей, 70 – для іншых).
для магістраў і аспірантаў
- быць грамадзянінам Беларусі;
- не быць наяўным студэнтам турэцкай вну;
- мець ступень бакалаўра ці магістра, атрыманую 30 ліпеня 2017 года (самы позні тэрмін);
- нарадзіцца не раней за 1 студзеня 1988 года для магістарскіх праграм;
- нарадзіцца не раней за 1 студзеня 1983 года для доктарскіх праграм;
- мець выдатныя акадэмічныя поспехі;
- мець добрае здароўе.
Працэс падачы заявак для беларусаў пачынаецца 5 лютага і сканчаецца 5 сакавіка 2018 года (для магістарскіх і аспіранцкіх праграм) і 16 красавіка – 14 траўня 2018 года для бакалаўрскіх праграм.
Фінансавыя ўмовы
Памер штомесяцовай стыпендыя – 700 турэцкіх ліраў для бакалаўраў, 950 – для магістраў і 1400 – для дактарантаў. Таксама забяспечваюцца бясплатнае пражыванне, авіяквіткі і медыцынская страхоўка. Апроч таго, стыпендыяты могуць прайсці бясплатны курс турэцкай мовы.
З пытаннямі можна звяртацца на е-адрас info@turkiyeburslari.org.
Больш падрабязнасцей – па спасылцы.
Дэдлайн – 14 траўня 2018 года.