Фундацыя “Thomson Reuters” прапануе стыпендыі для журналістаў, якія жадаюць займацца даследваннямі ў розных сферах.
Перыяд – ад 3 да 6 месяцаў, лакацыя – Оксфард.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- мець высокія прафесійныя дасягненні;
- досвед працы – не менш за 5 гадоў па спецыяльнасці;
- выдатная пісьмовая і размоўная ангельская мова.
Прыярытэт будзе на баку тых кандыдатаў, якія прапануць даследванне ў сферах, прыярытэтных для Інстытута журналістыкі Reuters.
У межах навучання стыпендыяты могуць…
- наведваць семінары запрошаных экспертаў высокага ўзроўню, якія падзеляцца ведамі і напрацоўкамі сённяшняй журналісцкай індустрыі;
- працаваць пад кіраўніцтвам дасведчаных куратараў (з акадэмічнага кола Оксфарду) над падрыхтоўкай даследчых публікацый высокага ўзроўню;
- наведаць сусветныя навінавыя агенцыі з мэтай вывучэння іх падыходаў да барацьбы з сучаснымі выклікамі для журналістыкі і інш.
Падаць заяўку можна анлайн па спасылцы.
Фінансавыя ўмовы
Кожны стыпендыят будзе атрымоўваць 1 500 фунтаў стэрлінгаў штомесяц.
Дэдлайн – 31 студзеня 2016 г.
Падрабязнасці шукайце тут.
Паводле by.odb-office.eu