Стыпендыя ад Imperial College London

Прэзідэнцкая стыпендыяльная праграма ад Imperial College London дае магчымасць студэнтам з усяго свету зрабіць PhD-даследаванне ў гэтай установе.

Да ўдзелу запрашаюцца высока матываваныя студэнты бакалаўрыяту альбо магістратуры, якія жадаюць зрабіць даследаванне ў інстытуце сусветнага класу. У 2017-2018 акадэмічным годзе атрымаць фінансавую падтрымку могуць 50 кандыдатаў з усяго свету.

Патрабаванні да кандыдатаў вельмі высокія. Яны мусяць мець выдатныя акадэмічныя поспехі і дэманстраваць выбітныя здольнасці да правядзення даследаванняў.

Стыпендыльная праграма мусіць пачацца ў перыядзе з 1 жніўня 2017 года – 1 лістапада 2017га.

Патрабаванні:

  • грамадзянства любой краіны свету;
  • быць самым паспяховым студэнтам у сваім класе і атрымаць эквівалент ступені першага класу ў Брытаніі;
  • прыярытэт будзе на баку тых, хто ўжо мае кантакт з дэпартаментам даследаванняў каледжа і атрымаў згоду на правядзенне даследавання.

Фінансавыя ўмовы

Перыяд стыпендыяльнай падтрымкі – максімум 3 з паловай гады. Яна цалкам пакрывае кошт вучобы, уключае штогадовую стыпендыю памерам £20 800 на пражыванне, £2 000 – на набыццё літаратуры і неабходнага абсталявання для вучобы (першыя тры гады).

Падрабязнасці і ўмовы падачы заяўкі глядзіце па спасылцы.

Дэдлайн – 11 лістапада 2016 года.