Стыпендыя для лідараў

Праграма The Civil Society Leadership Awards (CSLA) абвяшчае конкурс заявак на атрыманне стыпендыі, каб падтрымаць навучанне студэнтаў на магістарскай ступені ў 2017-2018 навучальным годзе.

Стыпендыя прызначана для студэнтаў, якія дэманструюць акадэмічныя і прафесійныя поспехі, а таксама прагнуць пазітыўных сацыяльных зменаў ў сваёй супольнасці.

Мэта CSLA – падтрымаць будучых лідараў з краінаў, у якіх грамадзянскай супольнасці не стае дэмакратычных практык у сацыяльным развіцці і дзяржаўнай сістэме.

Стыпендыя можа быць выкарыстана для навучання ў разнастайных партнёрскіх інстытуцыях па ўсім свеце.

Накірункі навучання, якія падтрымліваюцца стыпендыяй:

  • Communications, Journalism & Media;
  • Culture, History & Society;
  • Development Studies;
  • Economics;
  • Education Management & Leadership;
  • Environment & Natural Resource Management;
  • Gender Studies;
  • Human Rights;
  • Law (including Human Rights law);
  • Politics & International Studies;
  • Public Health Policy & Health Management;
  • Public Policy & Administration;
  • Social Work & Social Policy.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • мець беларускае грамадзянства;
  • дэманстраваць гнуткасць, лідарскі патэнцыял;
  • мець выдатныя поспехі ў вучобе і завершаны бакалаўрыят на момант падачы заяўкі;
  • мець прафесійны досвед у адпаведнай галіне;
  • добрае валоданне адной з трох моў: нямецкай, ангельскай, французскай – у адпаведнасці з тым, які ўзровень патрабуе ўніверсітэт;
  • быць здольным удзельнічаць у інтэнсіўнай праграме ў ліпені або жніўні 2017 года і пачаць сваю вучобу па праграме ў жніўні альбо верасні гэтага ж года;
  • дэманстраваць жаданне вярнуцца дадому дзеля працягу падтрымкі і развіцця сваёй супольнасці.

Фінансавыя ўмовы

Абраныя стыпендыяты атрымаюць поўную фінансавую падтрымку, якая ўключае аплату за навучанне, штомесяцовую стыпендыю на пражыванне, медыцынскую страхоўку, перадакадэмічную падтрыхтоўку ў летняй школе.

Пералік партнёрскіх універістэтаў і ўмовы ўдзелу можна адшукаць тут, а падрабязнасці – па гэтай спасылцы.

Дэдлайн – 15 ліпеня 2017 года.

***

Пра досвед навучання па стыпендыі можна пачытаць тут.