Japan-WCO Human Resource Development Programme прапануе стыпендыю на навучанне ў Японіі для мытнікаў любой краіны.
Калі: 2019-2020.
Дзе: Токіа, Японія.
Праграма дазваляе маладым афіцэрам атрымаць дыплом магістра ў Aoyama Gakuin University.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- мець досвед працы не менш за тры гады;
- у прыярытэце – кандыдаты, якія маюць досвед працы ў забяспечанні правоў інтэлектуальнай уласнасці і жадаюць працягнуць працу ў гэтай галіне;
- узрост – да 40 гадоў;
- пасля сканчэння вучобы неабходна працягнуць працу на мытні ў сваёй роднай краіне не менш за тры гады.
Фінансавыя ўмовы
Стыпендыя аплочвае пражыванне, транспартныя выдаткі, адміністрацыйныя ўнёскі і плату за навучанне, а таксама пералёт у абодва бакі.
Падаць заяўку можна тут.
Дэдлайн – 31 снежня 2018 года.