Стыпендыяльная праграма Пражскага грамадзянскага цэнтра 2020 прапануе поўнае фінансаванне трохмесячнай даследчай стыпендыі для даследчыкаў, актывістаў і журналістаў, што займаюцца грамадзянскай актывізмам і сацыяльнымі праблемамі ў краінах Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі.
Гэта магчымасць для таго, каб:
- Даследаваць выклікі, магчымасці і тэндэнцыі, якія ўплываюць на грамадзянскую супольнасць і правы чалавека ў вашай краіне ці рэгіёне;
- Напісаць кнігу, вучэбны дапаможнік, стратэгію або аналітычную працу, якія прынясуць карысць людзям і / або грамадзянскай супольнасці ў вашай краіне;
- Стварыць канцэпцыю новага праекту і прыступіць да яго рэалізацыі.
Пражскі грамадзянскі цэнтр пакрывае ўсе выдаткі, звязаныя з удзелам у стыпендыяльнай праграме, уключаючы праезд, візу, выдаткі на пражыванне і жыллё. У стыпендыятаў таксама ёсць магчымасць карыстацца агульнай офісным прасторай з доступам да інтэрнэту і ўмовамі для правядзення сустрэч.
Тэрміны:
- Пачатак лютага – канец красавіка 2020
- Пачатак траўня – канец ліпеня 2020
- Сярэдзіна верасня – пачатак снежня 2020.
Месца: Прага, Чэхія
Мовы: Англійская, руская
Хто можа падаць заяўку: Жыхары краін Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі, якія займаюцца грамадзянскай і даследчай дзейнасцю, абаронай правоў чалавека, журналістыкай, урбаністыкі, экаактывізмам або сацыяльнымі пытаннямі.
Дэдлайн: 30 верасня 2019 года
Даведацца падрабязнасці і падаць заяўку можна тут,