Жадаеце развіць свой праект і вывесці яго на іншы ўзровень? Падавайцеся, перамагайце і атрымлівайце падтрымку на працягу ўсяго 2019 году.
Стыпендыя імя Аркадзя Смоліча – першая грамадская стыпендыя ў Беларусі. З 2015 году было падтрыманы такія вядомыя праекты, як “Валанцёрскі лагер па аднаўленню Любчанскага замку”, навукова-папулярны лекторый “Курылка Гутэнберга” і інш. Стыпендыя з’яўляецца грамадскім прызнаннем удзела моладзі ў пабудове лепшай Беларусі.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- кіраванне важнай для Беларусі грамадскай ініцыятывай або праектам;
- у ініцыятывы ёсць дакладныя планы на 2019 год;
- заяўнік/заяўніца навучаецца ў беларускім ВНУ або ССНУ.
Фінансавыя ўмовы
Стыпендыяльны фонд на 2019 год – 1200 BYN. Пераможца будзе атрымоўваць штомесячную стыпендыю ў 100BYN напрацягу ўсяго году.
Дэдлайн падачы заяўкі – 16 снежня 2018 года.