Стыпендыя імя Каліноўскага: апошні дзень прыёму заявак

Офіс Стыпендыяльнай Праграмы Ўраду Польшчы імя Кастуся Каліноўскага абвяшчае пра хуткае сканчэнне прыёму заявак на бліжэйшы акадэмічны год.

Стыпендыя

У студэнтаў будзе магчымасць навучацца ў адным з універсітэтаў Польшчы па сваёй спецыяльнасці. Мажлівы набор у медычныя і мастацкія ВНУ будзе патрабаваць пацвярджэння вучэльнямі магчымасці набору ў дадзеным годзе, а таксама праверкі імі прафесійных кваліфікацыяў кандыдата.

Працягласць навучання будзе залежаць ад таго, на які курс студэнт будзе прыняты ў Польшчы. Максімальна (пры запісе на першы курс) вучоба не можа працягвацца даўжэй за 5 гадоў (вучоба І і ІІ узроўняў, акрамя медыкаў і архітэктараў).

Кандыдаты:

  • грамадзяне Рэспублікі Беларусь;
  • выпускнікі сярэдняй школы, якія былі адлічаны з ВНУ па палітычных прычынах, альбо якім па палітычных прычынах не дазваляецца распачаць вучобу ў Беларусі, а таксама выпускнікі Гуманітарнага ліцэя ў Мінску;
  • веданне польскай мовы не з’яўляецца ўмовай прызнання стыпендыі.

Фінансавыя ўмовы

Студэнты будуць вызваленыя ад аплатаў за навучанне ў польскіх ВНУ, а таксама будуць атрымліваць 1240 злотых стыпендыі ў месяц, a ўдзельнікі гадавога курсу польскай мовы атрымаюць таксама 900 злотых стыпендыі ў месяц.

Неабходныя дакументы:

  • запоўненая анкета для кандыдатаў на Праграму (даступная на інтэрнэт-старонцы Студыюм Усходняй Еўропы);
  • заява на навучанне ў Польшчы;
  • дыплом аб заканчэнні сярэдняй школы (атэстат сталасці);
  • пацверджэнне дакументаў аб адукацыі (апастыль);
  • заліковая кніжка з вучобы ў ВНУ ў Беларусі;
  • спіс залічаных прадметаў;
  • праграма навучання ў беларускіх ВНУ (для вызначэння праграмнай розніцы);
  • дакумент (пасведчанне) адлічэння з ВНУ;
  • дакумент (пасведчанне) арышту альбо прысуду (калі яны мелі месца);
  • іншыя дакументы, якія, паводле меркавання кандыдата, могуць мець значэнне для рашэння Кваліфікацыйнай камісіі.

Кандыдат на Праграму можа даслаць камплект дакументаў па пошце, факсам або прынесці іх асабіста ў Бюро Праграмы ў Студыюм Ўсходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэту ці ў любое дыпламатычнае прадстаўніцтва Рэспублікі Польшча ў Беларусі ды на офісе ХКАР у Менску. Копіі гэтых дакументаў неабходна даслаць па электроннай пошце у Бюро Праграмы ў Студыюм Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэту bialorus.studium@uw.edu.pl.

Тэрміны:

  • 21 ліпеня 2017 года, а 15:00 польскага часу, – дэдлайн падачы дакументаў;
  • не пазней за 9 жніўня кандыдаты будуць паінфармаваныя пра кваліфікацыю на суразмоўе;
  • 5-7 верасня ў Варшаве будзе працаваць кваліфікацыйная камісія;
  • да 15 верасня будуць абвешчаныя вынікі суразмоўя.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.