Internationale Journalisten-Programme прымае заяўкі на стажыроўку ў Германіі працягласцю 2 месяцы. Праграма прызначана для маладых журналістаў і блогераў з Усходняй Еўропы . Удзельнікі атрымаюць стыпендыю.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- фрылансеры і штатныя супрацоўнікі газет, тэле- і радыёкампаній, а таксама інтэрнэт-выданняў
- валоданне нямецкай ці ангельскай мовай
- узрост ад 23 да 35 гадоў
- тры раней апублікаваных тэксту
Падрабязная інфармацыя – на сайце.
Дэдлайн падачы заявак – 10 траўня 2020.