Радыё “Свабода” сумесна з Мністэрствам замежных спраў Чэхіі прапануе журналістам стыпендыяльную праграму ў Празе.
Калі: 18 лістапада 2019 – 26 чэрвеня 2020.
Дзе: Прага, Чэхія.
Мэта стыпендыяльнай праграмы – падтрымка памкненняў журналістаў з краін, якім не стае свабоды слова, да плюралізму і прафесійнага выканнання абавязкаў. Прэмія носіць імя былога прэзідэнта Чэхіі Вацлава Гаўла, які верыў у трансфармацыйную ролю журналістыкі ў выкліках тыраніі.
Абраныя кандыдаты пройдуць стажыроўку ў моўных сервісах радыёстанцыі RFE/RL у Празе. Удзельнікі атрымаюць магчымасць набыць новыя навыкі, удасканаліць майстэрства рэпартажу і падрыхтоўкі мультымедыйных матэрыялаў і г.д. .
Патрабаванні да кандыдатаў:
- грамадзянства Беларусі, Украіны, Расіі, Малдовы, Азербайджана, Арменіі альбо Грузіі;
- мінімум два гады працы ў сферы журналістыкі на роднай мове;
- выдатнае валоданне ангельская мовай.
Фінансавыя ўмовы
Журналісты атрымаюць штомесячную стыпендыю, арганізатары аплочваюць страхоўку і транспартныя выдаткі.
Дэдлайн падачы заяўкі – 2 чэрвеня 2019.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.