Каледж Еўропы (College of Europe) прапануе поўную стыпендыю студэнтам і студэнткам для навучання ў магістратуры каледжа ў 2017-2018 навучальным годзе.
Каледж Еўропы – адна з самых старажытных і прэстыжных вышэйшых устаноў Еўропы. Карпусы каледжа знаходзяцца ў Бельгіі і Польшчы.
Мэта навучання – зразумець працэсы еўрапейскай інтэграцыі і выхавання будучых лідараў Еўропы.
На стыпендыю могуць прэтэндаваць грамадзяне Беларусі, якія маюць ступень бакалаўра, выдатна валодаюць ангельскай або францускай мовамі.
Каб атрымаць стыпендыю, неабходна падаць на разгляд анлайн-заяўку разам з наступнымі дакумэнтамі:
- падцверджанне атрыманай вучонай ступені;
- назву ступені, якую кандыдат / кандыдатка жадае атрымаць;
- удзел у акадэмічных мерапрыемствах;
- атрыманы досвед у прафесійнай дзейнасці;
- вынікі тэсту на валоданне мовай;
- матывацыйны ліст (да 600 словаў);
- імёны і электронныя адрасы двух выкладчыкаў універсітэту (ім на пошту прыйдзе запыт на рэкамендацыю);
- CV;
- копію дыплому (на роднай мове і з перакладам на ангельскую / французскую);
- выпіскі з адзнакамі (на роднай мове і з перакладам на ангельскую / французскую);
- копію пашпарту;
- фота пашпартнага памеру.
Фінансавыя ўмовы
Поўная стыпендыя пакрывае выдаткі на навучанне, пражыванне, харчаванне і транспартныя выдаткі.
Дэдлайн – 18 студзеня 2017 г.
Дакументы прымаюцца ў фармаце pdf. На сайце арганізатараў можна азнаёміцца з інструкцыяй па падачы дакументаў.
Падрабязную інфармацыю пра стыпендыю глядзіце па спасылцы.