Еўрапейская асацыяцыя мясцовай дэмакратыі (ALDA) заснавала штогадовую стыпендыю памяці свайго Ганаровага старшыні – Гянфранка Марціні.
Конкурс заявак на стыпендыю адкрыты для прапановаў па даследчай працы ці праектаў ад студэнтаў ці даследчыкаў, якія займаюцца тэмай мясцовай дэмакратыі, удзелу грамадзянскай супольнасці і/ці міжэтнічнага дыялогу.
Мэта стыпендыі – атрыманне высокаякасных навуковых даследаванняў і аналітыкі па тэмах дзейнасці ALDA дзеля распрацоўкі будучых стратэгіяў па гэтых накірунках.
Кандыдаты будуць ацэньвацца паводле наступных крытэрыяў:
- арыгінальнасць і інавацыйнасць прапановы;
- адпаведнасць тэмы і тэрмінаў правядзення даследавання;
- дакладнасць вызначэнняў і фармулёвак мэтаў і задач даследчых праектаў, а таксама спосабаў дасягнення гэтых мэтаў і задач;
- адпаведнасць дзейнасці ALDA па накірунках мясцовай дэмакратыі, удзелу грамадзянскай супольнасці і міжэтнічнага дыялогу.
Дэдлайн – 16 красавіка 2017 г.
Падрабязную інфармацыю глядзіце па спасылцы.