Стыпендыяльная праграма Kemitraan Negara Berkembang прапануе фінансавую падтрымку студэнтам, якія жадаюць вучыцца ў Інданэзіі.
Атрымаць стыпендыю могуць кандыдаты, якія жадаюць вучыцца ў адным з 16 універсітэтаў Інданэзіі ў галіне гуманітарных, сацыяльных, прыродазнаўчых навук, інжынерыі, педагогікі.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- з’яўляцца грамадзянінам адной з краін, што развіваюцца (Беларусь ёсць у гэтым пераліку);
- узрост – да 35 гадоў;
- мець ступень бакалаўра;
- не мець ступені магістра;
- ведаць ангельскую мову (TOEFL – 500, IELTS – 5 ці эквівалент).
Фінансавыя ўмовы
Стыпендыя будзе выплочвацца на працягу 36 месяцаў. Яна ўключае аплату навучання, пражывання, даследавання, падрыхтоўчых курсащ, курсащ па вывучэнні інданэзійскай мовы, медыцынскай страхоўкі і авіяпералёту. Таксама па прыбыцці студэнт атрымае 1 000 000 DR.
Заяўку на ўдзел можна падаць да 30 траўня ўключна. З пералікам неабходных дакументаў можна пазнаёміцца тут.