Стыпендыя на вучобу ў Амерыканскім універсітэце

Амерыканскі ўніверсітэт прапануе стыпендыю Emerging Global Leader Scholarship для навучання на адной з бакалаўрскіх праграм.

Калі: 2018-2022.
Дзе: Вашынгтон, ЗША.

Стыпендыя скіравана на высокія дасягненні заежных студэнтаў, якія жадаюць атрымаць ступень бакалаўра ў ЗША і якія імкнуцца да пазітыўных сацыяльна-грамадскіх змяненняў у сваёй краіне.

Толькі адзін студэнт зможа атрымаць грант на 2018 год. Калі кандыдат/ка падае заяўку на поўную стыпендыю, але атрымоўвае адказ, ён/яна можа прэтэндаваць на частковую стыпендыю.

Патрабаванні:

  • перавага аддаецца тым кандыдатам, якія пераадолелі розныя перашкоды і якія паходзяць з недастаткова развітых сацыяльна-эканамічных рэгіёнаў;
  • быць сярод 10 адсоткаў выпуснікоў сваёй школы;
  • імкнуцца да лідарства, удзелу ў грамадскіх працах, прасоўванні патрэбаў людзей са сваёй краіны;
  • добра валодаць ангельскай мовай (95 TOEFL IBT, IELTS 7.0 ці не менш за 600 у пісьмовым тэсцей TOEFL).

Як падацца

Найперш трэба запоўніць заяўку анлайн і адказаць на прапанаваныя пытанні. Пасля неабходна дадаць ліст з банка і фінансавы сертыфікат, які мусіць паказаць не менш за 4000$ на рахунку. Дадаць вынікі моўных тэкстаў.

Фінансавыя ўмовы

Стыпендыя пакрывае ўсе выдаткі (плата за навучанне, пражыванне і харчаванне). У яе не ўваходзяць медыцынская страхоўка, кнігі, авіяквіткі і іншыя выдаткі (прыкладна 4000 даляраў на год). Стыпендыя выплочваецца на ўсе 4 гады навучання і абнаўляецца штогод на падставе высокіх акадэмічных вынікаў.

Дэдлайн – 15 снежня 2017 года.

Больш падрабязна – тут.