Міністэрства гандлю Кітая прапануе стыпендыю MOFCOM для ўмацавання сувязей паміж Кітаем і іншымі краінамі.
Стыпендыю можна атрымаць на навучанне ў магістратуры (2-3 гады) альбо ў аспірантуры (3-4 гады). Мова навучання – ангельская альбо кітайская.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- быць грамадзянінам любой краіны свету, апроч самога Кітая;
- мець дыплом бакалаўра для навучання ў магістратуры / дыплом магістра для навучання ў аспірантуры;
- узрост – да 45 гадоў;
- валоданне ангельскай мовай на ўзроўні IETS 6.0 альбо кітайская на ўзроўні HSK level 4 (score180).
Фінансавыя ўмовы
Стыпендыя пакрывае кошт навучання, пражыванне ў кампусе, медыцынскую страхоўку, авіяпералёт у абодва бакі, а таксама выплаты (405 даляраў – магістрантам, 520 даляраў – аспірантам).
Неабходныя дакументы:
- скан альбо фотакопія дыплома;
- скан альбо фотакопія ведамасці з адзнакамі;
- план навучання альбо даследавання (не менш за 400 словаў);
- скан альбо фотакопія тэста, які падцвярджае ўзровень валодання мовай;
- скан альбо фотакопія пашпарта.
Дэдлайн – 30 красавіка 2019 года.
Падрабязнасці – тут.