Урад Вугоршчыны прапануе стыпендыю на навучанне ў бакалаўрыяце, магістратуры, аспірантуры.
Стыпендыяльная праграма The Stipendium Hungaricum Scholarship Programme мае на мэце прыцягнуць таленавітых студэнтаў у вну Вугоршчыны. На дадзены момант 41 універсітэт прымае замежных студэнтаў па гэтай праграме.
Атрымаць стыпендыю могуць студэнты як вочнай, так і завочнай формы навучання.
Фінансавыя ўмовы
Стыпендыя пакрывае выдаткі на навучанне, пражыванне (месца ў інтэрнаце ці фінансавую кампенсацыю ў памеры 40 тысяч HUF за ўвесь перыяд навучання), медыцынскую страхоўку і штомесяцовыя фінансавыя выплаты: каля 130 еўра – для студэнтаў бакалаўрыяту, магістратуры; каля 450 еўра – для студэнтаў аспірантуры.
Для таго каб атрымаць стыпендыю, неабходна запоўніць заяўку і даслаць неабходныя дакументы да 16 лютага 2018 года.
Падрабязнасці ёсць па спасылцы.