Стыпендыя Graduate School of Science Scholarship for International Students (GSS Fellowship) дае магчымасць замежным студэнтам і студэнткам атрымаць ступень магістра ў Японіі.
Мэта стыпендыі – падтрымаць фінансава замежных студэнтаў, якія абавязаны аплочваць сваё навучанне, а таксама павялічыць колькасць замежных студэнтаў у Японіі.
Дакументы прымаюцца 2 разы на год:
- 1 – 31 кастрычніка 2017 – навучанне з красавіка 2018 года;
- 1 красавіка – 1 траўня 2018 – навучанне з верасня 2018 года.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- стыпендыю могуць атрымаць замежнікі, якя паступілі на навучанне на адну магістарскіх праграм – Graduate School of Science;
- навучанне можа пачынацца з красавіка 2018 або з верасня 2018;
- у прыярытэце студэнты праграмы University of Tokyo Research Internship Program;
- кандыдаты, якія ўжо знаходзяцца ў Японіі, не могуць прэтэндаваць на стыпендыю.
Каб падаць заяўку, неабходна напісаць заяўку на атрыманне стыпендыі і далучыць да яе рэкамендацыйны ліст.
Дакументы неабходна адправіць на паштовы адрас:
International Liaison Office Graduate School of Science,
the University of Tokyo Room 101,
Faculty of Science Bldg. 1
7-3-1, Hongo Bunkyo-ku Tokyo 113-0033 JAPAN
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары прапануюць штомесячную стыпендыю памеры 150 000 йен.
З пытаннямі можна звяртацца на е-адрас ilo.s@gs.mail.u-tokyo.ac.jp.