Радыё “Свабода” сумесна з Мністэрствам замежных спраў Чэхіі прапануе журналістам стыпендыяльную праграму ў Празе (Чэхія).
Стыпендыя імя Вацлава Гаўла прызначана для журналістаў з Беларусі, Украіны, Расіі, Малдовы, Азербайджана, Арменіі, Грузіі.
Мэта стыпендыяльнай праграмы – падтрымка памкненняў журналістаў з краін, якім не стае свабоды слова, да плюралізму і прафесійнага выканнання абавязкаў. Прэмія носіць імя былога прэзідэнта Чэхіі Вацлава Гаўла, які верыў у трансфармацыйную ролю журналістыкі ў выкліках тыраніі.
Абраныя кандыдаты пройдуць стажыроўку ў моўных сервісах радыёстанцыі RFE/RL у Празе – з 1 лістапада 2016 па 30 чэрвеня 2017 года.
Удзельнікі атрымаюць магчымасць набыць новыя навыкі, удасканаліць майстэрства рэпартажу і падрыхтоўкі мультымедыйных матэрыялаў і г.д. Для гэтага яны мусяць выдатна валодаць ангельскай мовай.
Фінансавыя ўмовы
Журналісты атрымаюць штомесячную стыпендыю, арганізатары аплочваюць страхоўку і транспартныя выдаткі на вандроўку ў Прагу (у абодва бакі).
Заяўка ўключае:
- персанальныя звесткі;
- асабістую заяву;
- узоры прац;
- 2 рэкамендацыйныя лісты;
- CV;
- “Ліст да Вацлава Гаўла”;
- копію сертыфіката-падцверджання валоданнем ангельскай мовай (пажадана).
Сабраныя дакументы неабходна даслаць на е-мэйл HavelFellowship@rferl.org. Падрабязнасці – тут.
Дэдлайн – 6 чэрвеня 2016 года.
Паводле by.odb-office.eu