Стыпендыяльная праграма Пражскага грамадзянскага цэнтра 2020 прапануе даследчыкам/цам, актывістам/кам і журналістам/кам, якія займаюцца грамадзянскім актывізмам і сацыяльнымі праблемамі ў краінах Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі, трохмесячную даследчыцкую стыпендыю з поўным фінансаваннем.
Чаго чакаюць:
Кандыдаты павінны мець грунтоўны, дакументальна пацверджаны досвед работы ў грамадзянскім сектары або журналістыцы, які дазволіць ім паспяхова рэалізаваць трохмесячны праект.
Тэрміны:
- Пачатак лютага – канец красавіка 2020 г.
- Пачатак траўня – канец ліпеня 2020 г.
- Сярэдзіна верасня – пачатак снежня 2020 г.
Што можна зрабіць у межах праграмы:
- Даследаваць выклікі, магчымасці і тэндэнцыі, якія ўплываюць на грамадзянскую супольнасць і правы чалавека ў вашай краіне ці рэгіёне;
- Напісаць кнігу, вучэбны дапаможнік, стратэгію або аналітычную працу, якія прынясуць карысць людзям і/або грамадзянскай супольнасці ў вашай краіне;
- Стварыць канцэпцыю новага праекту і прыступіць да яго рэалізацыі.
Умовы:
Пражскі грамадзянскі цэнтр пакрывае ўсе выдаткі, звязаныя з удзелам у стыпендыяльнай праграме, у тым ліку праезд, візу, выдаткі на пражыванне і жыллё. У стыпендыятаў/к таксама ёсць магчымасць карыстацца агульнай офіснай прасторай з доступам да інтэрнэту і ўмовамі для правядзення сустрэч.
Як падацца:
- Крок 1: запоўніць форму заяўкі;
- Крок 2: адпраўце сваё рэзюмэ ў фармаце pdf на электронны адрас fellowships@praguecivilsociety.org;
Апошні тэрмін: 30 верасня 2019 года.
Больш інфармацыі пра Стыпендыяльную праграму Пражскага грамадзянскага цэнтра – тут.