Грамадзянскіх актывістаў запрашаюць прыняць удзел у стыпендыяльнай праграме Альянсу цывілізацый ААН. Тэма 2017 года: Роля грамадзянскай супольнасці і смі ў барацьбе з нянавісцю і заахвочванне інтэграцыі.
Мэта стыпендыі: дазволіць удзельнікам/цам пазнаёміцца з культурнай разнастайнасцю на ўласным досведзе, паўзаемадзейнічаць з шырокім колам мясцовых удзельнікаў і партнёраў. Падчас праграмы ўдзельнікі наведаюць розныя краіны і ў кожнай з іх атрымаюць важныя навыкі і інструменты, якія дапамогуць ім зразумець культуру, палітыку, грамадства, рэлігію і смі прымаючага бока.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- добрае валоданне ангельскай мовай;
- дата нараджэння – перыяд з 1 студзеня 1982 да 31 снежня 1992 года;
- праца з грамадзянскай супольнасцю і/альбо ў смі.
Дэдлайн падачы заяўкі – 21 траўня 2017 года.
Больш падрабязнасцей па спасылцы