Riga Graduate School of Lаw у кааперацыi з Мiнiстэрствам замежных спраў Латвii запрашае на адмысловую адукацыйную праграму.
Праграма вітае службовых асоб, прадстаўнiкоў грамадскай i акадэмiчнай супольнасцi краiн Усходняга Партнёрства.
Мэта праграмы – адмысловая падрыхтоўка спецыялістаў, якая будзе карыснай для мiжнароднай супольнасці, у тым ліку Еўразвязу, краiнам Усходняга Партнёрства, Цэнтральнай Азii i Заходнiх Балкан.
Каб стаць удзельнікам праграмы, неабходна падрыхтаваць наступныя дакументы:
- матывацыйны лicт;
- характарыстыку актуальнай працоўнай дзейнасцi (мэты i задачы);
- CV (2-3 гады працоўнага вопыта абавязкова);
- копii ўнiверсiтэцкага дыплома i iншых пасведчанняў;
- рэкамендацыйны лiст ад актуальнага працадаўцы;
- падцверджанне, что кандыдат валодае ангельскай мовай.
Дакументы дасылаюцца праз анлайн-платформу.
Праграма стартуе 11 красавіка 2016 г.
Фiнансавыя ўмовы
З улiкам таго, што ўдзельнікі будуць наведваць усе мерапрыемствы адукацыйнай праграмы, яны вызваляюцца ад дадатковых фiнансавых выдаткаў. Арганізатары кампенсуюць кошты даезду ў Рыгу і дадому, а таксама аплочваюць пражыванне цягам 12 тыдняў. У дадатак да гэтага кожны ўдзельнік атрымае штодзённую фінансавую падтрымку.
Дэдлайн – 25 студзеня 2016 г.