У межах туру па краінах Балтыйскага рэгіёна прадстаўнікі Нью-Ёркскай акадэміі кінамастацтва ўпершыню ладзяць праслухоўванні, сумоўі і інфармацыйныя сустрэчы ў Мінску.
Мерапрыемства адбудзецца 16 сакавіка 2016 года. Пачатак – а 17:00. Лакацыя – гатэль Crown Plaza (вуліца Кірава, 13)
На праслухоўваннях усе, хто жадае вучыцца ў адным з самых прэстыжных ВНУ у сферы кінамастацтва, змогуць прадэманстраваць свае навыкі, распавесці пра ўласны досвед. Па выніках сумоўя камісія NYFA паведаміць, ці дастатковым узроўнем для навучання вы валодаеце, а яшчэ можа ўзнагародзіць так званым Talent Based Discount – істотнай зніжкай на навучанне ў Акадэміі.
Праслухоўванне дзеліцца на праграмы:
- акцёрскае майстэрства;
- майстэрства музычнага тэатра.
На асабістых ды інфармацыйных сустрэчах будзе магчымасць даведацца падрабязнасці пра праграмы, лакацыі і алгарытм залічэння.
Сумоўе праводзіцца па накірунках:
- рэжысура;
- медыя;
- фатаграфія;
- сцэнарнае майстэрства;
- аператарскае мастацтва;
- графічны дызайн;
- прадзюсаванне;
- ілюстрацыя;
- 3D-анімацыя;
- ігравы дызайн.
Рэгістрацыя і падрабязнае апісанне ўмоў удзелу ў мерапрыемстве па спасылцы.