Фонд “Добрая воля” запрашае на міжнародную сустрэчу валанцёраў, якія цікавяцца тэмай барацьбы з курэннем, у прыватнасці, тытунеспажываннем сярод падлеткаў.
Калі: 20-26 лютага 2017 года.
Дзе: Паленсія, Гішпанія.
Да ўдзелу запрашаюцца неабыякавыя маладыя людзі ва ўзросце ад 16 да 25 гадоў.
У сустрэчы возьмуць удзел 12 чалавек з Беларусі, Аўстрыі, Румыніі, Гішпаніі і Велікабрытаніі.
Гэта ўжо трэцяя і апошняя сустрэча міжнароднага праекта “Фільтр Еўропы“.
Умовы ўдзелу:
- узрост – 16-25 гадоў (прыярытэт для ўзросту 16-21);
- наяўнасць шэнгенскай візы ці самастойнае яе афармленне (грошы за візу не вяртаюцца);
- прымальнае валоданне ангельскай мовай (працоўная мова сустрэчы);
- перавага аддаецца ўдзельнікам і арганізаратам антытытунёвых мерапрыемстваў ў Беларусі.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары пакрываюць выдаткі на праезд (да 360 еўра), забяспечваюць харчаванне і пражыванне ў гатэлі.
Як падацца
Падаць заяўку на ўдзел можна праз анлайн-форму. Дэдлайн – 16 снежня 2016 года.