Sound Development City шукае артыстаў з усяго свету і запрашае на 3-тыднёвую вандроўку ў Мадрыд і Касабланку.
Падарожжа прадставіць магчымасць развіцца, паэксперыментаваць, паспрабаваць сябе ў нечым новым. Арганізатары шукаюць адмысловыя прапановы і праекты, якія можна ўвасобіць за гэтыя тры тыдні.
Перыяд – 5-26 верасня 2016 года. Лакацыі – Мадрыд (Гішпанія) і Касабланка (Марока).
Да ўдзелу запрашаюцца:
- артысты з усяго свету, якія працуюць у любой галіне;
- артысты, якія вылучаюцца даследніцкім мысленнем;
- творчыя людзі, якія змогуць выкарыстаць экспедыцыю ў інавацыйных мэтах;
- кандыдаты, якія паказваюць адкрытасць да супрацы і міждысцыплінарную зацікаўленасць.
Фінансавыя ўмовы
Sound Development City аплочвае транспартныя і штодзённыя выдаткі ўдзельнікаў, а таксама прадстаўляе ўсё неабходнае для ўвасаблення праекту.
Як падацца
Каб стаць удзельнікам праграмы, неабходна запоўніць анкету на сайце. Да заяўкі неабходна далучыць:
- апісанне праекту;
- СV;
- партфоліа ў фармаце pdf;
- кароткае відэа.
Задаць пытанні і даведацца падрабязнасці можна па электроннай пошце info@sound-development-city.com.
Дэдлайн – 11 красавіка 2016 года.