Каманда Google у СНД запускае праграму навучання для студэнтаў “The Graduate”.
“The Graduate” – гэта праграма падрыхтоўкі спецыялістаў з Беларусі і Казахстану ў сферы інтэрнэт-маркетынгу. Навучанне адбываецца пад кіраўніцтвам супрацоўнікаў і сертыфікаваных трэнераў Google.
Да ўдзелу запрашаюцца студэнты і выпускнікі ВНУ.
У праграме варта ўдзельнічаць, каб…
- вывучыць digital разам з камандай Google і стаць экспертам у сферы інтэрнэт-маркетынгу;
- стварыць уласны праект і атрымаць досвед працы з рэальным бізнэсам;
- атрымаць найлепшы вынік і прайсці стажыроўку ў адной з вядомых кампаній краіны.
Структура праграмы:
- трэнінгі і майстар-класы (люты-сакавік);
- удзел у Global Marketing Challenge (сакавік-красавік);
- выкананне практычнага задання (красавік);
- стажыроўка (ліпень – верасень).
Стаць удзельнікам праграмы можна наўпрост зараз – па спасылцы.
Дэдлайн – 20 студзеня. Для студэнтаў – да пачатку праграмы (а гэта 28 студзеня).