З 6 па 25 лютага ў Галерэі сучаснага мастацтва “Ў” пройдзе інтэрактыўная выстава “Прызнанні”, экспанатамі якой стануць выказванні наведнікаў.
Аўтаркай выставы “Прызнанні” (Confessions) з’
“Прызнанні” ладзяцца другі раз, цяпер у Беларусі. Упершыню праект быў рэалізаваны ў 2012 годзе ў Лас-Вегасе. На стварэнне гэтага праекту Кэндзі натхнілі малітоўныя сцены сінтаісцкіх бажніц, супольнасць Post Secret і каталіцкая ідэя cповедзі. Наведнікі ананімна пішуць свае прызнанні на шыльдачках у закрытых кабінах, пасля чаго прызнанні робяцца экспанатамі выставы.
Адкрыццё і прэзентацыя праекта “Прызнанні” адбудзецца 6 лютага а 16й гадзіне ў Галерэі сучаснага мастацтва “Ў”, уваход – вольны.