Даследчыкі знешняй палітыкі з Беларусі, Украіны і Малдовы запрашаюцца на Летнюю школу ў Адэсе.
Перыяд – 1-5 жніўня 2016 года. Лакацыя – Адэса, Украіна.
Школа прапануе ўдзельнікам і ўдзельніцам займальныя лекцыі, дыскусіі і практычныя заняткі ў галіне аналізу ўсходнееўрапейскіх палітычных праблемаў.
Навучанне скіравана на стварэнне камунікацыйнай платформы для маладых беларускіх, малдаўскіх і ўкраінскіх даследчыкаў, павышэнне ўзроўню іх інфармаванасці пра міжнародныя працэсы ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне і прадастаўленне базавых навыкаў распрацоўкі і імплементацыі аналітычных дакументаў.
Да ўдзелу запрашаюцца магістранты і аспіранты з Беларусі, Украіны, Малдовы, якія спецыялізуюцца на міжнародных дачыненнях, паліталогіі, міжнароднай эканоміцы, дзяржаўным кіраванні і гісторыі.
Афіцыйныя мовы школы – ангельская і руская.
Як падацца
Каб узяць удзел у школе, неабходна да 3 ліпеня запоўніць заяўку. Дасланае падцверджанне аб валоданні ангельскай мовай праз е-адрас info@prismua.org істотна павышае шанцы на ўдзел у школе.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары пакрываюць усе выдаткі ўдзельнікаў на пражыванне і харчаванне.
Падрабязную інфармацыю пра школу глядзіце па спасылцы.