25-26 жніўня на маляўнічым хутары каля вёскі Навасады (Вілейскі раён) адбудзецца адукацыйна-культурніцкі фестываль “Дом у возера”.
Сярод разнастайнай праграмы фестывалю будзе і інтэрактўная лекцыя ад каманды Адукацыя.Інфо пра адукацыйныя магчымасці ў Беларусі і за мяжой.
Праграма фестываля:
24 жніўня
- 17.00-19.00 – заезд наведвальнікаў фестываля
- 20.00-22.00 – кінапрагляд і абмеркаванне
- 22.30-23.00 – назіранне за зорным небам у тэлескоп (пры добрым надвро’і)
25 жніўня
- 06.00-11.00 – турнар рыбаловаў
- 12.30 и 17.00 – выстава Сяргея Шыла «Мы ў соцыуме»,
- 13.00-13.45 – лекцыя Ганны Севярынец «Быць настаўнікам і заставацца чалавекам»
- 14.00-14.45 – лекцыя Алены Васкрасенскай “Чаму простыя правілы шчаслівага жыцця не працуюць”
- 15.00-15.45 – лекцыя Вальгі Угрыновіч “Рамесніцтва як прафесія”
- 16.00-16.45 – інтарактыўная лекцыя партала Адукацыя.info пра магчымасці навучання ў Беларусі і за мяжой
- 17.00-19.00 – праект «Жывая бібліятэка»,
- 19.00-20.00 – гадзіна аўтарскай паэзіі,
- 20.00-22.00 – музычны канцэрь,
- 22.00-23.00 – танцы (этнаграфічны клуб KOLA).
26 жніўня
- 09.00-11.00 –сняданак,
- 11.00-13.00 – ад’езд гасцей фестываля
Акрамя гэтага, наведвальнікі змогуць паспрабаваць прысмакі ад мясцовых павароў, паўдзельнічаць у плэнэры мастакоў, пагуляць у валейборл, футбол, экалагічныя гульні і наведаць фотавыставу.
На месцы фестываля будзе арганізаванае намётавае мястэчка для тых, хто пажадае застацца на ўсе тры дні с 24 па 26 жніўня.
Уваход на фестываль вольны.