23-31 жніўня ў французскім горадзе Савэрн адбудзецца сустрэча народных спевакоў і музыкаў з Францыі, Беларусі, Украіны, Нямеччыны і Польшчы.
Сустрэча адбудзецца ў межах праекту “Tumbalalaika”, які фінансуецца праграмай Эразмус+.
Лакацыя – Савэрн, Францыя.
Падчас сустрэчы ўдзельнікі прэзентуюць уласную краіну, падзеляцца выкананнем народнай творчасці і навучаць адзін аднога традыцыям сваіх продкаў, паглыбяць веды пра гісторыю краін-удзельніц.
У сустрэчы возьмуць удзел 14 чалавек ад фонду “Добрая воля” ва ўзросце ад 14 да 25 гадоў.
Умовы ўдзелу:
- узрост – 14-25 гадоў;
- наяўнасць шэнгенскай візы ці самастойнае афармленне візы (7 людзям вернуць грошы за іх атрыманне);
- валоданне ангельскай мовай.
Фінансавыя ўмовы
Рэгістрацыйны ўнёсак складае 40 еўра. Удзельнікам кампенсуюцца выдаткі на праезд (да 170 еўра), забяспечваюцца пражыванне і харчаванне.
Усім ахвотным далучыцца да сустрэчы неабходна да 22 красавіка даслаць на адрас prygne4any@gmail.com ліст (у тэме пазначце “Францыя: тумбалалайка”) з наступнай інфармацыяй:
- імя, прозвішча;
- узрост (дата нараджэння);
- род дзейнасці (навучальная ўстанова);
- кароткае апісанне, чаму жадаеце паехаць (матывацыя);
- тэлефон для сувязі;
- горад пражывання;
- наяўнасць візы.
Арганізатары звяжуцца з абранымі асобамі.