Праект BIPART пад эгідай Школы маладых мэнэджараў публічнага адміністравання SYMPA працягвае серыю мерапрыемстваў, прысвечаных замежнаму досведу кіравання кадрамі на дзяржаўнай службе і прафесійнаму развіццю дзяржаўных служачых.
Калі: 6 ліпеня, 18:00. Месца: удакладняецца.
Госць трэцяга мерапрыемства серыі – Андрэа Вікторын, старшыня Дэлегацыі Еўразвязу ў Беларусі. Спадарыня Вікторын распавядзе пра свой досвед кіравання кадрамі ў Міністэрстве замежных спраў Нямеччыны, а таксама пра некаторыя аспекты службы знешніх дзеянняў.
Удзел бясплатны, але патрабуецца папярэдняя рэгістрацыя. Усе ахвотныя павінны даслаць заяўку на адрас bipart@sympa-by.eu да аўторка, 5 ліпеня, 23:30.
Зарэгістраваныя ўдзельнікі атрымаюць інфармацыю пра месца мерапрыемства.
Падчас сустрэчы будзе адбывацца пераклад з ангельскай мовы.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.