Еўрапейскі моладзевы парламент запрашае на сустрэчу EYP Happy Hours, падчас якой удзельнікі і ўдзельніцы даведаюцца пра дзейнасць праграмы.
Калі: 5 жніўня, 16:00.
Дзе: месца правядзення паведамяць пазней.
Каму будзе цікава: школьнікам і студэнтам 16-25 гадоў.
Еўрапейскі моладзевы парламент (EYP) – гэта ўнікальная адукацыйная праграма, якая аб’ядноўвае маладых людзей з усёй Еўропы для абмеркавання актуальных тэм праз мадэляванне рэальных парламенцкіх сесій.
Падчас сустрэчы госці даведаюцца, як можна стаць удзельнікам сесій, якія нацыянальныя ды інтэрнацыянальныя сесіі плануюцца ў бліжэйшы час, а таксама паслухаюць пра розныя бакі арганізацыі, адукацыйныя магчымасці для беларускіх школьнікаў і студэнтаў, ды патрабаванні да патынцыйных дэлегатаў і дэлегатак.
На сустрэчы будуць прысутнічаць выпускнікі EYP з Беларусі і іншых краін , якія падзеляцца ўласным досведам і з радасцю адкажуць на пытанні.
Уваход вольны па папярэдняй рэгістрацыі.