Удзельнікі форума One Young World, які называюць Моладзевым Давосам, пры падтрымцы японскага выдавецтва Iroha Publishing рыхтуюць кнігу, якая збярэ гісторыі пра мары моладзі з усяго свету. Арганізатары прымаюць заяўкі на лепшыя гісторыі, якія ўвойдуць у кнігу.
Кніга “У мяне ёсць мара” будзе апублікавана ў кастрычніку 2020 года і будзе прадстаўлена марамі 196+ маладых лідэраў з 196+ краін.
Да ўдзелу запрашаецца моладзь ва ўзросце да 35 гадоў.
Патрабаванні да заяўкі і падрабязная інфармацыя – на сайце www.oneyoungworld.com
Дэдлайн – 31 траўня 2020.