Сусветны форум сацыяльных навук запрашае ў Японію.
Калі: 25-28 верасня 2018 года.
Дзе: Фукуока, Японія.
Форум прысвечаны бяспецы – адной з самых актуальных праблем грамадства ў свеце.
Цягам чатырох дзён удзельнікі даследуюць розныя аспекты бяспекі і даведаюцца, якое дачыненне патрэба ў бяспецы мае да роўнасці і ўстойлівага развіцця. Спікеры распавядуць пра розныя падыходы, тэндэнцыі і адказы розных сектароў.
Да ўдзелу запрашаюцца маладыя даследчыкі і прадстаўнікі сацыяльнай навукі з любой краіны свету.
Для кандыдатаў, якія паходзяць з краінаў з нізкім даходам (Беларусь ёсць у гэтым пераліку), прапануюцца стыпендыі.
Фінансавыя ўмовы
Стыпендыя ўключае авіяпералёт у абодва бакі, кошт візы, пражыванне, харчаванне і кошт ранняй рэгістрацыі.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- быць маладым навукоўцам, які працуе ў галіне сацыяльных навук;
- узрост – да 40 гадоў (у прыярытэце);
- мець статус постдоктара ці адпаведны досвед (у прыярытэце).
Каб атрымаць стыпендыю, неабходна запоўніць заяўку і даслаць яе анлайн.
Калі вы жадаеце стаць спікерам форуму, дашліце кароткае CV і падцверджанне работы ў даследчай установе на е-адрас wssf2018@kys.jtb.jp.
Дэдлайн – 17 сакавіка 2018 года.