Суткі на тое, каб зрабіць Магілёў лепш разам з Re: Kola

16 лютага ў Магілёве пройдзе Re: Kola крэатыўны марафон для людзей, якія жадаюць зрабіць свой горад лепш. Пачатак у 10.00. Мерапрыемства будзе доўжыцца суткі.

Журналісты, фатографы, мастакі і пісьменнікі, інжынеры і музыканты, паэты і вандроўцы – Re: Kola чакае ўсіх , хто думае адкрыта і гатовы ўвасабляць ідэі.

Падчас марафону некалькі каманд за 24 гадзіны створаць і распрацуюць ідэі ў наступных гарадскіх кірунках:

  • зручнае і прыгожае добраўпарадкаванне;
  • культурнае грамадскае мерапрыемства;
  • цікавае мясцовае медыя;
  • экалагічная усвядомленасць.

Удзельнікаў марафону чакаюць суткі сумесных чаяванняў, гарачых спрэчак, сумесных брыфінгаў, выступаў і абароны сваіх ідэй. Вынікам стануць некалькі гатовых да ўвасаблення праектаў і каманды, гатовыя гэтым займацца.

Умовы:

Удзел у мерапрыемстве бясплатны, аднак колькасць месцаў абмежаваная. Для ўдзельнікаў Re: Kola будзе арганізаваны абед, вячэру і сняданак, безлімітныя гарачыя напоі і печыва. Будзе арганізавана адмысловае месца, дзе можна будзе адачыць.

Як паўдзельнічаць:

Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету па спасылцы.

Больш інфармацыі пра марафон Re: Kola можна знайсці тут.