Семінар для маладых еўрапейскіх журналістаў М100 запрашае да ўдзелу тых, хто плануе палепшыць практычныя і тэарэтычныя веды ў галіне журналістыкі і журналісцкай дзейнасці, а таксама ўсталяваць кантакт і доўгатэрміновыя адносіны паміж калегамі.
Калі: 10-19 верасня 2018 года.
Дзе: Германія, Патсдам.
Тэма 2018 года – “Журналістыка і палітычная адукацыя ў сацыяльных сетках”. У канцы ўдзельнікі і ўдзельніцы наведаюць міжнародную медыя канферэнцыю M100 Sanssouci Colloquium.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- журналісты і рэдактары ўзростам 18 – 26 гадоў;
- дорае валоданне ангельскай мовай (працоўная).
Заяўка складаецца з эсэ, CV і матывацыйнага ліста.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары пакрываюць транспартныя выдаткі, выдаткі на пражыванне і харчаванне.
Дэдлайн падачы заяўкі – 12 чэрвеня 2018 года. Заяўкі прымаюцца на электронную пошту s.wellek@m100potsdam.org (Sophia Wellek).
Больш падрабязнасцей па спасылцы.