Еўрапейская даследчая асацыяцыя “Oikonomos” абвяшчае набор удзельнікаў на семінар “Сацыяльная рынкавая гаспадарка і палітыка рэформаў у Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропе”.
Калі: 10-12 лістапада 2017 года.
Дзе: Гомель.
У праграме – лекцыі, варкшопы, культурная праграма.
Мэта семінару – пазнаёміць удзельнікаў з практычнымі аспектамі функцыявання эканамічнай мадэлі, заснаванай на прынцыпах сацыяльнай рынкавай гаспадаркі.
Да ўдзелу запрашаюцца студэнты і магістранты эканамічных спецыяльнасцяў вышэйшых навучальных устаноў.
Фінансавыя ўмовы
Выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне пакрываюцца арганізатарамі.
Усім ахвотным трэба запоўніць анкету і даслаць яе на е-адрас edu.oikonomos@gmail.com.
Дэдлайн – 22 кастрычніка.