“Актыўным Быць Файна” і Youth Labour Rights запрашаюць на семінар-кансультацыю пра размеркаванне ў Мінску.
У праграме:
- актуальныя кейсы
- рэальныя гісторыі размеркавання
- агляд сітуацыі з размеркаваннем за апошнія тры гады
- кансультацыі па пэўныных пытаннях для зацікаўленых
Кансультацыю праводзіць юрыстка, экспертка ў галіне размеркавання і працоўных правоў маладых спецыялістаў – Крысціна Рыхтэр. Досвед працы з размеркаваннем больш за тры гады, за гэты час было разгледзена больш чым паўтысячы кейсаў, праведзена некалькі соцен кансультацый, штогод праводзіцца маніторынг парушэнняў і падрыхтоўка аналітычнай справаздачы.
Калі: 15 красавіка з 13.00 да 17.30
Дзе: г. Мінск, вул. Магілеўская, БЦ “Время”, цокальны паверх, ауд. 005
Уваход вольны, неабходна папярэдняя рэгістрацыя. Колькасць удзельнікаў абмежаваная