Семінар будзе платформай для моладзевых лідараў і працаўнікоў, дзе яны змогуць абмеркаваць тэмы адукацыі, інавацый і дзіджыталізацыі сваёй працы і працэсаў навучання.
Семінар збярэ моладзевых працаўнікоў і моладзевых лідараў з краін Заходніх Балканаў, з дзяржаў-членаў ЕС, якія ўдзельнічаюць у Берлінскім працэсе, і з краін Усходняга партнёрства.
Семінар арганізоўваецца ў рамках польскага старшынства ў Берлінскім працэсе. Тэмы будуць звязаныя з гадавымі прыярытэтамі.
Тэмы майстар-класаў і панэляў:
– лічбавая моладзевая праца ў тэорыі і практыцы;
– вызначэнне патрэбаў у падрыхтоўцы моладзевых працаўнікоў і моладзевых лідараў, якія маюць дачыненне да лічбавай працы з моладдзю;
– магчымасці і праблемы ў кіберпрасторы;
– “кібер-валанцёрства”;
– праграмаванне, аўтаматызацыя і рабатызацыя.
Падбрабязнасці і форма заяўкі да 22.04.19 на сайце.