Міжнародны семінар “Развіццё моладзевай працы і доступу моладзі да правоў і інфармацыі” распачынае другі этап.
Калі: 8-13 жніўня 2018 года.
Дзе: Кіеў, Украіна.
Мэта праекта – развіццё моладзевай працы і паляпшэнне доступу да правоў і інфармацыі моладзі, у тым ліку з недастаткова прадстаўленых груп: этнічных меншасцяў, мігрантаў, моладзі з аддаленых рэгіёнаў і сельскіх раёнаў, моладзі, якая знаходзіцца ў неспрыяльным эканамічным становішчы і інш.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост 18-30 гадоў;
- грамадзянства Беларусі;
- мець досвед працы з моладдзю;
- зацікаўленасць тэмай праекта
- абавязковая прысутнасць цягам усёй праграмы.
Працоўная мова – руская.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары забяспечваюць пражыванне, харчаванне і даезд да месца правядзення семінару. Унёсак за правядзенне падрыхтоўчых мерапрыемстваў складае 10 беларускіх рублёў.
Падаць заяўку можна па спасылцы.
Дэдлайн – 30 чэрвеня 2018 года.