Праграма ЕС – Усходняга партнёрства «Культура і Крэатыўнасць» арганізуе семінар, каб расказаць пра праграму “Крэатыўная Еўропа” і пра тое, як культурныя аператары з Беларусі могуць прыняць удзел.
Дата: 22 верасня 2016 г. Месца: Менск, Беларусь
Запрашаюцца беларускія культурныя і крэатыўныя арганізацыі і аб’яднанні, якія хацелі б умацаваць сувязі з міжнароднымі сеткамі і якія жадаюць удзельнічаць у трансмежавых праектах еўрапейскага супрацоўніцтва.
Семінар аргванізаваны, каб дапамагчы арганізацыям як з існуючай канцэпцыяй праекта, так і з пачатковай ідэяй праекта.
Семінар будзе праводзіць спадарыня Эгле Дэлтувайтэ, кіраўніца офіса “Крэатыўнай Еўропы” ў Літве, выкладчыца курсаў па праектным менеджменце і экспертка па міжнародным культурным супрацоўніцтве.
Ключавыя тэмы:
- Што такое праграма “Крэатыўная Еўропа” і як яна магла б дапамагчы беларускім культурным аператарам?
- Якія ўмовы ўдзелу ў праграме “Крэатыўная Еўропа”?
- Якія культурныя тэмы ў цяперашні час знаходзяцца ў цэнтры ўвагі ў Еўропе?
- Як умацаваць міжнародныя сувязі і стварыць устойлівыя праекты?
Крэатыўная Еўропа з’яўляецца праграмай Еўрапейскага саюза па падтрымцы культурнага, крэатыўнага і аўдыёвізуальных сектараў. Больш падрабязнасцей пра праграму “Крэатыўная Еўропа” па спасылцы.
Для таго, каб зарэгістравацца да ўдзелу ў семінары, трэба даслаць заяўку на электронную скрыню belarus@culturalpartnership.eu.