Платформа для рэалізацыі праектаў Talaka.by і Social Innovation School Berlin пры падтрымцы ўраду Нямеччыны запрашаюць на семінар “Сацыяльнае прадпрымальніцтва: мадэлі, фінансы, акселерацыя”.
Калі: 1-2 кастрычніка 2016 года. Дзе: Гомель.
Да ўдзелу запрашаюцца пачаткоўцы ў сацыяльным прадпрымальніцтве – грамадскія актывісты, прадстаўнікі НДА і проста актыўныя людзі.
На семінары ўдзельнікі і ўдзельніцы даведаюцца:
- што такое сацыяльнае прадпрымальніцтва і чым яно адрозніваецца ад звычайнага?
- як запусціць свой сацыяльны стартап без пачатковага капіталу?
- як прасоўваць сацыяльны стартап без бюджэту?
- адкуль прыцягваць першыя інвестыцыі і разумна іх выкарыстоўваць?
Папярэдняя праграма семінару ўжо ёсць тут.
Каб узяць удзел у семінары, неабходна да 23 верасня 2016 года прайсці рэгістрацыю і размясціць сваю сацыяльную бізнэс-ідэю на старонцы конкурсу “Твой сацыяльны стартап“.