Contact Making Seminar шукае аднаго удзельніка з Беларусі.
Калі: 13-18 ліпеня 2018 года.
Дзе: Польшча.
Галоўная мэта праекту – стварыць прастору, якая дазваліць знаходзіць партнёрскія арганізацыі з аналагічнымі сферамі працы / мэтавых груп і сустракаць людзей з такімі жа падыходамі да працы.
Падчас трэнінгу вы будзеце мець магчымасць супрацоўнічаць з патэнцыяльнымі партнёрамі ды палепшыць свае навыкі цібілдзінгу. Праект факусуецца на пытанні, як уключаць мясцовыя супольнасці ў «міжнародныя» праекты і станавіцца сапраўдным лакалізатарам.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- жаданне праяўляць ініцыятыву і ствараць праекты на базе арганізацыі, якая “дасылае” ўдзельніка (а гэта New Faces) + трэба абавязкова напісаць ідэі праектаў у заяўцы;
- матывацыя ствараць новыя Эрасмус-праекты з іншымі партнёрамі, каб падтрымаць мясцовыя суполкі;
- узрост – ад 18 гадоў;
- добрае валоданне ангельскай мовай;
- жаданне і магчымасць запісаць відэа (30 секунд) пра мясцовую супольнасць у Беларусі.
Фінансавыя ўмовы
Выдаткі на транспарт вяртаюцца ў памеры 275 еўра. Пражыванне і харчаванне забяспечваюцца арганізатарамі. Унёска за ўдзел няма.
Падаць заяўку можна па спасылцы.
Дэдлайн – 6 чэрвеня 2018 года.