Аб’яднанне студэнцкіх абменаў у Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропе (GFPS) сумесна з фундацыяй польска-нямецкай супрацы прапануе стыпендыі для беларускіх студэнтаў і магістрантаў для навучання ў нямецкім універсітэце на працягу летняга семестра 2018 года.
Калі: 1 красавіка – 31 жніўня 2019 года.
Дзе: Нямеччына.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- валоданне нямецкай мовай на добрым узроўні (B2);
- актыўны ўдзел у грамадскім і/альбо культурным жыцці Беларусі;
- паспяховае навучанне ва ўніверсітэце;
- жаданне бліжэй пазнаёміцца з нямецкім грамадствам, гаспадаркай, палітычнымі працэсамі, навукай і культурай.
Абавязковыя ўмовы для падачы заяўкі:
- беларускае грамадзянства;
- статус навучэнца адной з беларускіх ВНУ (мінімальна 3 курс).
Фінансавыя і іншыя ўмовы
Стыпендыя ўключае падтрымку і ментарства кожнага студэнта, дапамогу з пошукам інтэрната, афармленнем дакументаў у нямецкім універсітэце, поўнае фінансаванне жыцця ў Германіі, аплату візавых і ўніверсітэцкіх збораў, страхоўку.
Больш падрабязнасцей пра неабходныя дакументы, а таксама анлайн-фармуляр можна знайсці па спасылцы.
Задаць пытанні можна па адрасе belarus@gfps.org.
Дэдлайн – 5 кастрычніка 2018 года.