Семестр навучання ў нямецкім універсітэце

Аб’яднанне студэнцкага абмену ў Цэнтральнай і Усходняй Эўропе (GFPS) прапануе стыпендыі для беларускіх студэнтаў і магістрантаў для навучання ў нямецкім універсітэце на працягу летняга семестра 2020 (1 красавіка – 31 жніўня 2020).

Патэнцыйны_ая стыпендыят_ка:

  • валодае нямецкай мовай на добрым узроўні,
  • прымае актыўны ўдзел у грамадскім і/альбо культурным жыцці Беларусі,
  • паспяхова вучыцца,
  • хоча бліжэй пазнаёміцца з нямецкім грамадствам, гаспадаркай, палітычнымі
    працэсамі, навукай і культурай.

Абавязковыя ўмовы для падачы заяўкі:

  • Беларускае грамадзянства
  • Статус навучэнца беларускай ВНУ

Увага! На момант атрымання стыпендыі студэнт павінен быць на 3 курсе беларускай ВНУ.

Стыпендыя ўключае:

  • Асабістую падтрымку і дапамогу на месцы навучання – вас забяруць з вакзала,
    паклапоцяцца пра ваша жытло і залічэнне
  • Фінансавую падтрымку, дастатковую для бесклапотнага навучання і жыцця ў
    Нямеччыне
  • Візавы ўнёсак і плату за залічэнне

Падаць заяўку на стыпендыю можна выключна online на старонцы.

Адрас для даведак: belarus@gfps.org
Дэдлайн: 20 кастрычніка 2019

Пра натхняльны досвед тых, хто ўжо скарыстаўся такой магчымасцю, можна пачытать тут і тут.