Серыя івэнтаў ад Human Constanta з нагоды Сусветнага дня бежанцаў

20 чэрвеня – дзень, калі ўвесь свет адзначае сілу, мужнасць і стойкасць мільёнаў людзей, што былі вымушаныя пакінуць свой дом і шукаць паратунку ў іншых месцах.

Беларусь таксама не выключэнне, і ўсе гэтыя пытанні становяцца з кожным годам усё больш актуальнымі. Аднак ці ўсё так проста, зразумела і адназначна? Чаму гэта ўсё адбываецца, хто вінаваты і ці чакае нас “татальны капец”? Што можна рабіць у падобнай сытуацыі? І пры чым тут увогуле ты і нейкія там правы чалавека?

Праваабарончая арганізацыя Human Constanta запрашае ўсіх ахвочых да ўдзелу ў шэрагу асветніцкіх мерапрыемстваў, прысвечаных Сусветнаму Дню Бежанца ў Мінску.

20 чэрвеня ў вас будзе магчымасць узяць удзел ва ўнікальным сэмінары “Правы чалавека на пальцах”, дзе за 1,5-2 гадзіны вы даведаецеся на асноўныя тэзісы пра правы чалавека ў простай і зразумелай форме. А таксама пра тое, як гэта можа дапамагчы ў звычайным жыцці, з якімі пытаннямі можна зьвяртацца да праваабаронцаў, чым яны адрозніваюцца ад палітыкаў і іншае.

21 чэрвеня ўпершыню ў Мінску адбудзецца нашумелы ў абласных цэнтрах сэмінар “Міграцыя на пальцах”, на якім вы (верагодна) пачуеце адказы на наступныя пытанні:

  • што такое міграцыя і якія яе віды?
  • якія прычыны і наступствы міграцыі?
  • чаму і як гэта датычыцца кожна(-га/-й)?
  • які ў цябе персанальны “рэйтынг мігранта” і як з гэтым жыць?

Калі: 20 чэрвеня (серада) / 21 чэрвеня (чацвер) а 19:00.

Дзе:LVSschool, вул. Леніна 50 (1 паверх – там жа, дзе Пакой 302/Simple. ст/м Першамайская ці Пралетарская).

Уваход вольны, бясплатны, бяспечны.

Падрабязней пра мерапрыемствы можна даведацца на адпаведных старонках у Facebook і Vkontakte.