На серыі лекцый “Пра эка / гэта самае” пагавораць пра тое, што звычайна не абмяркоўваецца публічна. Разам са спецыялісткамі вы даведаецеся, што і як уплывае на наша здароўе, якое ўздзеянне наша інтымнае жыццё аказвае на стан навакольнага асяроддзя. Ці трэба купляць адмысловую інтымную касметыку? Ці бяспечна карыстацца менструальнымі чашамі і шматразовымі пракладкамі? З чаго робяць сэкс-цацкі і наколькі іх выкарыстанне бясшкодна? Як уласнымі дзеяннямі зніжаць нагрузку на прыроду?
Серыя лекцый “Пра эка / гэта самае” ўключае тры тэматычныя сустрэчы:
- 20 жніўня – “Інтымная касметыка: распазнаць і (не) карыстацца” з Дар’яй Чумаковай, Спецыялісткай па экалагічна сяброўскаму ладу жыцця.
- 4 верасня – “Сэкс-цацкі: чаму гэта (не) страшна” з Зояй Прышывалка, Спецыялісткай па сэксуальнай асвеце.
- 17 верасня – “Як прыняць сваё цела і адчуваць сябе камфортна ў сэксе” з Зояй Прышывалка, Спецыялісткай па сэксуальнай асвеце.
Квіток можна купіць як на адну, так і на ўсе лекцыі. Аднак танней купіць агульны білет адразу на тры сустрэчы (такія квіткі ў продажы да 20 жніўня)! Дзейнічае спецыяльны кошт для студэнтаў і студэнтак, пенсіянераў і пенсіянерак, прыхільнікаў і прыхільніц Цэнтра экалагічных рашэнняў (для апошніх прамакод прыйдзе па рассылцы).
Месца правядзення: вул. Кастрычніцкая 19Б-312
Купіць квіток можна тут.
Атрыманыя ад продажу квіткоў сродкі ідуць на развіццё экалагічнага онлайн-часопіса Ecoidea.by